В День Конституции шумилинским юношам и девушкам вручили паспорта и членские билеты БРСМ

Актуалии Общество

“Мы – грамадзяне Беларусі”
15 сакавіка – асаблівы дзень у гісторыі нашай краіны, 21 год назад была прынята дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. З 2004 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаная  Дню Канстытуцыі.
У нашым раёне асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў суботу ў раённым Цэнтры культуры. 20 юнакоў і дзяўчат з розных школ раёна атрымалі свой першы галоўны дакумент – пашпарт. Павіншаваць маладых людзей з гэтай важнай падзеяй прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС А. І. Пракоф’ева, актывісты грамадскіх аб’яднанняў.
“Атрыманне пашпарта – гэта ваш першы крок у самастойнае жыццё, – звярнулася да моладзі І. М. Новікава. – Вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Вы – будучае нашай краіны. На кожнага з вас ускладаюцца вялікія надзеі”. Старшыня раённага Савета дэпутатаў  нагадала гісторыю станаўлення Канстытуцыі нашай краіны, расказала пра тое, чым сёння жыве Шумілінскі раён. Ірына Мікалаеўна падкрэсліла, што сёлетні год вельмі сімвалічны – гэта і аб’яўлены Прэзідэнтам  Год моладзі,  і  святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У зале адчуваліся хваляванне і святочная атмасфера. Адзін за адным выходзілі на сцэну юнакі і дзяўчаты. І. М. Новікава ўручыла маладым людзям пашпарты і  кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.  Таксама пашпарты моладзі ўручаў начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка. Аляксандр Рыгоравіч выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што наша моладзь будзе годна працягваць традыцыі старэйшага пакалення.
Падчас святочнага мерапрыемства новымі членамі папоўнілася грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Членскія білеты БРСМ маладым людзям уручалі першы сакратар райкама ГА БРСМ А. Ю. Хмарын, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Л. У. Маладзечкіна, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” В. І. Жандараў.
У музычных нумарах, якія суправаджалі мерапрыемства, гучалі песні пра нашу любімую Беларусь.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *