13 безработных получили профессию с начала года в Шумилинском районе

Общество Экономика

Дапамагчы беспрацоўнаму атрымаць прафесію
З пачатку 2015 года ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама накіравала на прафесійнае абучэнне і пераабучэнне 13 беспрацоўных грамадзян.
Пры накіраванні на навучанне прыярытэт захоўваецца за дзецьмі-сіротамі, юнакамі прызыўнага ўзросту, беспрацоўнымі ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню шукаюць работу і не маюць прафесіі. 61% з накіраваных з пачатку года на вучобу – моладзь.
У асноўным мы прапаноўваем атрымаць рабочую спецыяльнасць, такую як слесар-сантэхнік, вальшчык лесу, слесар па рамонце аўтамабіляў, вадзіцель пагрузчыка, страхар (кровельщик – рус.) па рулонных дахах са штучных матэрыялаў і іншых.
Асаблівую ўвагу ўдзяляем прафесійнай падрыхтоўцы жанчын і інвалідаў.
Абучэнне па накіраванні службы занятасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны. У перыяд вучобы выплачваецца стыпендыя ад 1 да 3 базавых велічынь, можа аказвацца матэрыяльная дапамога. Час вучобы залічваецца ў працоўны стаж.
Зараз абучэнне па накіраванні службы занятасці ажыццяўляецца пад заказ канкрэтнага наймальніка, які гарантуе працаўладкаванне беспрацоўнага пасля завяршэння поўнага курса абучэння.
С. ВАЛЕКАВА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Надрукавана ў №21 ад 17.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *