Новое в уплате подоходного налога с физических лиц

Общество Экономика

Грошай у кашальку застанецца больш
У мэтах далейшага ўдасканальвання і спрашчэння парадку вылічэння падаходнага падатку ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь унесены некаторыя змяненні і дапаўненні.
У адпаведнасці з заканадаўствам не падлягаюць абкладанню падаходным падаткам даходы, атрыманыя ад фізічных асоб, якія знаходзяцца ў блізкай роднасці ці сваяцтве, апекуна, папячыцеля і падапечнага. З 2011 года да асоб, якія знаходзяцца ў блізкай роднасці, адносяцца прадзед, прабабка і праўнукі, блізкія родзічы мужа (жонкі), у тым ліку памёршага.
З 2011 года сумы, атрыманыя ў якасці кампенсацыі маральнага ўрону ў адпаведнасці з заканадаўствам, незалежна ад прычыны выплаты такой кампенсацыі, не будуць абкладвацца падаходным падаткам.
У мэтах сацыяльнай абароны грамадзян, якія з’яўляюцца пенсіянерамі, з гэтага года не будуць абкладвацца падаходным падаткам пенсіі, атрымліваемыя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаў.
З мэтай зніжэння падатковай нагрузкі на грамадзян прадугледжаны наступныя змены:
1. Павялічваецца памер стандартнага выліку з 270 тысяч да 292 тысяч рублёў калі атрыманы даход не перавышае 1 млн. 766 тысяч рублёў (цяпер – 1 млн. 635 тысяч рублёў).
2. На кожнае дзіця да васемнаццаці гадоў і (або) на кожнага ўтрыманца стандартны падатковы вылік павялічаны з 75 тысяч да 81 тысячы рублёў.
3. Для катэгорый плацельшчыкаў, якія маюць права на стандартны падатковы вылік у памеры 150 тысяч рублёў, яго памер павялічаны да 162 тысяч рублёў у месяц на кожнае дзіця. З 2011 года адзінокім бацькам таксама будзе прызнавацца бацька ці маці, калі другі з бацькоў дзіцяці пазбаўлены бацькоўскіх правоў і, адпаведна, такая катэгорыя плацельшчыкаў будзе мець права на атрыманне стандартнага падатковага выліку на дзяцей і (або) ўтрыманцаў у двайным памеры, гэта значыць, 162 тысячы рублёў у месяц.
Для ўдаўцоў (удоў), адзінокіх бацькоў стандартны вылік ў памеры 162 тысячы рублёў будзе прадастаўляцца і ў выпадку ўступлення іх у шлюб, пры ўмове, што дзіця неўсыноўленае (удачаронае) мужам (жонкай). Сёлета такога права дадзеная катэгорыя плацельшчыкаў не мае.
Унесены істотныя змены ў парадак прадстаўлення сацыяльных і маёмасных падатковых вылікаў з 2011 года. Такія вылікі можна будзе атрымаць як па месцы асноўнай работы, так і ў падатковым органе, па заканчэнні падатковага перыяду пры падачы падатковай дэкларацыі. Сёлета такія вылікі прадстаўляюцца толькі па месцы асноўнай работы.
А. ІЛЬІНЕЦ, начальнік аддзела  падаткаабкладання фізічных асоб.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *