Дом на 12 квартир строят в Оболи

Актуалии Новости Экономика

Жыллё для маладых спецыялістаў
У Обалі па вуліцы Зяньковай за-кладваюць фундамент новага дома. Гэта ВУ “Полацкгаз” будуе жыллё для работнікаў участка вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы  торфу.
“Генеральным падрадчыкам будаўніцтва з’яўляецца ўнітарнае прыватнае прадпрыемства з Віцебска “БудСфера”, – расказаў начальнік участка вытворчасці па здабычы і пера-працоўцы  торфу ВУ “Полацкгаз” В. М. Серафімовіч. – Дом будзе 12-кватэрны. Каштуе ён амаль дзевяць мільярдаў рублёў. На прадпрыемстве ўжо склалася чарга на жыллё, якому будзе нададзены статус арэнднага і на якое могуць разлічваць маладыя спецыялісты”.
Едзем на вуліцу Зяньковай. Тут кіпіць работа – працуюць экскаватары ПМК-70.  “Наша прадпрыемства з’яўляецца субпадрадчыкамі будаўніцтва, – кажа старшы прараб В. А. Новікаў. – Кожны дзень на аб’екце працуе брыгада з 12 чалавек. Работа ўскладняецца тым, што трэба выцягваць з зямлі старыя блокі – на гэтым месцы калісьці былі магазін і сталовая торфапрадпрыемства. Наша задача –  правесці каналізацыйныя сеткі і зрабіць фундамент. Магчыма, затым нам давераць узводзіць сцены”.
Здаць новы дом па плану мяркуюць да канца чэрвеня.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №10 ад 06.02.2015 г.



1 комментарий по теме “Дом на 12 квартир строят в Оболи

  1. Статус арендного жилья. Я не ошибся? Т.е. кроме коммуналки нужно платить стоимость аренды?Или молодой спец сможет приватизировать жилье? Кабала на 40 лет и вуаля-ты собственник? Поясните мне убогому,плиз.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *