Накірунак на супрацоўніцтва
Адбылося выніковае пасяджэнне раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, якая на сённяшні дзень аб’ядноўвае 21 афіцэра. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі і актывісты з раённай ветэранскай арганізацыі, раённых арганізацый “Саюз ваенных маракоў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і інш.
У сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі В. І. Жандараў падвёў вынікі работы за мінулы год, адзначыў, што афіцэры актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. Валерый Іванавіч вызначыў асноўныя накірункі работы арганізацыі на 2015 год. Будзе працягвацца работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі, узмацніцца супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі арганізацыямі.
На пасяджэнні афіцэры выступілі з прапановай хадайнічаць перад райвыканкамам аб закладцы алеі “70 год Вялікай Перамогі” на мемарыяльным комплексе ў Тропіне.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.
Шумилинская районная организация «Белорусского союза офицеров» провела итоговое совещание
