Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Наркотык

Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара Шуміліна, які незаконна набыў у Маскве лекавы прэпарат, што ўтрымлівае небяспечнае псіхатропнае рэчыва дыязепам. Прэпарат быў знойдзены ў час вобыску.
Пажар
Гаспадар дачы ў Амбросавічах позна вечарам паліў камін. Не прасачыў, пакуль дровы поўнасцю згараць, і лёг спаць. А ноччу прачнуўся ад дыму. Дом унутры ахапіў агонь. У роспачы мужчына выскачыў з палаючага дома і кінуўся тэлефанаваць выратавальнікам. Дом, ад якога засталіся толькі сцены, патушылі. Уся маёмасць  гаспадара згарэла. Больш таго, агнём пашкоджаны і легкавы аўтамабіль, што стаяў ля дома.
Ванна
Пацярпеў пенсіянер з Шуміліна, са двара дачнага дома якога ў в. Пісарава ўкралі чыгунную ванну. Урон ацэнены на 1,2 мільёна рублёў. Міліцыянеры высветлілі, што на чужую маёмасць паквапіўся раней судзімы ўраджэнец гэтай жа вёскі. Узбуджана крымінальная справа.
Магазін
Прадаўшчыца магазіна Казьяны  паведаміла ў міліцыю пра тое, што ў магазін праз разбітае акно  праніклі невядомыя людзі. На прылаўках недалічыліся прадуктаў харчавання больш як на восем мільёнаў рублёў. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцаў. Імі аказаліся двое жыхароў Шуміліна і жыхар Обалі. Злодзеі затрыманы, частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута ў магазін.
Грошы
У міліцыю звярнулася жыхарка Шуміліна і расказала, што некалькі дзён таму яна згубіла банкаўскую пластыкавую картку. Як высветлілася, гэтай карткай ужо пакарысталіся: праз банкамат у Шуміліне знялі адзін мільён рублёў, праз банкамат у Віцебску  – 4,6 мільёна рублёў. У злачынстве падазраецца жыхар Бешанковіцкага раёна.
Аліменты
Згодна з рашэннем суда жыхар Обалі павінен быў плаціць аліменты на ўтрыманне сваёй непаўналетняй дачкі. Але мужчына ўхіляўся ад гэтых выплат больш за тры месяцы. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
«Пешаход
»
З 28 лістапада па 3 снежня супрацоўнікі ДАІ праводзяць спецыцяльную аперацыю «Пешаход». У час яе правядзення праводзяцца рэйды, адпрацоўкі дарог. Правяраецца ці карыстаюцца пешаходы ў цёмны час сутак флікерамі.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Шуміліна, які праязджаў перакрыжаванне Юбілейная-70 год БССР, не ўступіў дарогу рэйсаваму аўтобусу МАЗ, які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку аўтамабіль і аўтобус сутыкнуліся. Абодвум патрабуецца рамонт. Шчасце, што аўтобус  ехаў  без пасажыраў. Пацярпелых няма. Жыхару Шуміліна пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *