Асцярожна: тонкі лёд!
У асенне-зімовы перыяд 2013/2014 гадоў на тэрыторыі Віцебскай вобласці пад лёдам патанулі 11 чалавек. Усяго ў 2014 годзе (даныя на 10 лістапада) на тэрыторыі вобласці патанулі 117 чалавекі, у тым ліку 5 дзяцей. У нашым раёне – два чалавекі.
Зараз, калі прыціснулі марозікі, на азёрах і рэках з’явілася тонкая корка лёду. І многія рыбаловы-аматары паспяшаліся на зімовую рыбалку. Аднак лёд яшчэ вельмі ненадзейны. Ён лічыцца трывалым, калі яго таўшчыня не менш за 7 сантыметраў для аднаго чалавека і 20 см – для групы людзей.
Ахвярамі тонкага лёду становяцца не толькі дарослыя, але і дзеці. Не прайшоў бясследна і першы кастрычніцкі лёд ужо сёлета. У Віцебскай вобласці патанулі чатыры чалавекі: два чалавекі, якія вудзілі рыбу на лёдзе, і два – з надзіманых лодак.
Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд? Трэба легчы на жывот у позу плыўца і паволі рухацца да таго краю палонкі, адкуль ідзе цячэнне. Затым варта выбрацца на лёд і асцярожна адпаўзці ў бяспечнае месца.
Калі пад лёд праваліліся іншыя людзі, трэба з вяроўкай, палкай або дошкай у руках асцярожна падпаўзці да чалавека. Калі пацярпелы ўхопіцца за вяроўку ці дошку, папрасіце яго адпіхвацца нагамі – так лягчэй будзе выцягнуць з палонкі. Варта аказаць чалавеку дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма, і выклікаць хуткую дапамогу.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы
прапаганды і абучэння РАНС.
А. ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённага таварыства ратавання на водах.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.