Престольный праздник в Суравнях в честь Покрова Пресвятой Богородицы порадовал прихожан и гостей

Духоўнае

Прастольнае Свята ў Сураўнях
14 кастрычніка ў царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы, што ў Сураўнях,  упершыню ладзілася прастольнае свята.
Царква дзейнічае каля года, але ўжо мае трывалыя сувязі з іншымі храмамі Беларусі. Так, напярэдадні прастольнага свята з гродзенскага храма Жыровіцкай Божай Маці прыслалі да свята духоўную літаратуру і падарылі еўхарыстычны набор для правядзення літургіі. “Свята Пакрова – гэта нібыта другі Вялікдзень, – кажа благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі. – Яно прысвечана Багародзіцы – Ахоўніцы і Заступніцы ўсіх людзей. Гэта свята дабрыні, даравання і разумення. Здаўна яго праваслаўныя хрысціяне святкавалі з асаблівай урачыстасцю”. На свята сабраліся прыхаджане з Мішневіч, Глушыцы, Заложнага, іншых навакольных вёсак, прыехалі з Шуміліна.
Настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы  іерэй Аляксандр Фурсаў, протаіерэй Фёдар Пучынскі, дыякан Ілья Нікалаенка правялі Боскую літургію. Была праведзена цырымонія  ўвядзення ў храм ахрышчанага немаўляткі з Мішневіч. Людзі маліліся за здароўе бліжніх, прасілі ў Бога шчасця для сябе і сваіх дзяцей. Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №80 ад 17.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *