14 октября — День матери

Актуалии Общество

Паважаныя жанчыны Шуміліншчыны!
Сардэчна віншуем вас
з самым цёплым і душэўным святам – Днём маці!

Гэтае свята па праву можна лічыць галоўным на зямлі, бо толькі маці дорыць свету вышэйшую каштоўнасць – чалавечае жыццё. Мама – пачатак усіх пачаткаў, апора і надзея сям’і, невычэрпная крыніца дабрыні, клопату і цярпення, падтрымка ў горы і радасці.
Шчасце таму, каго добрыя матуліны рукі і словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве, але і на працягу ўсяго жыцця, бо матулі патрэбны ў любым узросце, якімі б дарослымі і самастойнымі дзеці сябе не лічылі.
Святкаванне Дня маці – цудоўная магчымасць выказаць падзяку і бязмежнае прызнанне сваім матулям за іх любоў і разуменне. Ад усёй душы жадаем, каб самыя добрыя словы гучалі ў ваш адрас не толькі ў гэты дзень. Будзьце заўсёды здаровыя і атрымлівайце як мага больш узаемнай цеплыні ад сваіх дзяцей і ўнукаў.
Няхай вашы вочы свецяцца шчасцем, з твараў не сыходзяць усмешкі, а сэрца напаўняецца гордасцю за сваіх дзяцей!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Сёння, 14 кастрычніка, у 17.00 у Шумілінскім раённым Цэнтры культуры пройдзе ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня маці “Пагавары са мной, матуля!”.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *