Страхавыя ўзносы: сутнасць і значэнне

Общество Экономика

Страхавыя ўзносы: сутнасць і значэнне
Раённы аддзел Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на неабходнасць прыняць меры па забеспячэнні своечасовага і поўнага пералічэння абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў Фонд, а таксама пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці.
Згодна з заканадаўствам права на выплаты са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання (дапамогі па часовай непрацаздольнасці, па догляду за дзіцём, на нараджэнне дзіцяці, на пахаванне, пенсіі) набываюць тыя асобы, за якіх ці якімі ў перыяд работы ці займання іншай дзейнасцю выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы.
Пры афармленні працоўнай пенсіі па дасягненні вызначанага ўзросту ў стаж работы залічваюцца перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што рабілася выплата абавязковых страхавых узносаў. Калі сярэднямесячны заробак (даход) быў ніжэй за мінімальную зарплату, прымяняецца паправачны каэфіцыент.
З 1 студзеня 2003 года ў краіне ўведзены персаніфікаваны ўлік звестак па кожным чалавеку. Усе дадзеныя знаходзяцца на індывідуальным асабістым рахунку. Цяпер доказам стажу і заробку пры назначэнні пенсіі з’яўляюцца толькі звесткі персаніфікаванага ўліку.
Акрамя таго, памеры дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах напрамую залежаць ад выплаты страхавых узносаў.
У сваю чаргу, нявыплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, якія, на жаль, маюць месца на ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, уключаючы льнозавод, а таксама некаторымі суб’ектамі гаспадарання, вядуць да парушэнняў правоў працоўных і да невыканання сацыяльных гарантый дзяржавы. За падобныя парушэнні прадугледжаны штрафы для юрыдычных асоб – 20% ад нявыплачанай у тэрмін сумы ўзносаў.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *