Вера Віктараўна і Уладзімір Віктаравіч Валадзько жывуць ў вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна больш за дваццаць гадоў

Мир увлечений Общество Сельское хозяйство

Працавітыя яны людзі
Вера Віктараўна і Уладзімір Віктаравіч Валадзько жывуць ў Пабедзе больш за дваццаць гадоў.  Людзі яны старанныя і працалюбівыя. На іхным агародзе заўсёды багаты ўраджай морквы, бульбы,  гуркоў.  Як расказалі вяскоўцы, ніхто так добра не ўмее вырошчваць памідоры, ні ў каго яны так добра не растуць, як  у парніках Валадзько.
“Я люблю  памідоры, – усміхаецца Вера Віктараўна (на здымку). – Якіх гатункаў у мяне толькі не было! Стараюся кожны год садзіць і раннія, і сярэдняспелыя, і познія. Прычым, заўсёды выбіраю высокія. Напрыклад, у гэтым годзе пасадзіла сорт “ураган”. Вельмі ўдалы – на кожным каліве па сем багатых гронак”.
Вера Віктараўна можа гадзінамі расказваць пра памідоры і  тэхналогію іх вырошчвання. Мы папрасілі  даць некалькі практычных парад для агароднікаў-аматараў, чытачоў раённай газеты.  “Думаю, памылка многіх, што замест пасынкаў яны абрываюць лісце, – кажа жанчына. – Гэтага ні ў якім разе нельга рабіць, пакуль не завязалася гронка. Можна параіць атрымаць не адзін, а два ўраджаі памідораў. Для гэтага трэба пасынкі не выкідваць, а пасадзіць ў зямлю. Пры рэгулярным паліве яны прыжывуць і таксама дадуць ураджай”.
А  агуркі Вера Віктараўна параіла саджаць вельмі рэдка і кожны падвязваць, каб плёўся ўвысь.  А яшчэ на яе сядзібе многа кветак, буяе вінаград, растуць
маладзенькія саджанцы яблынь і вішань. Прычым, прышчэпліваюць іх самі гаспадары. І цікава, што на яблыні можа суседнічаць  тры  і  нават больш гатункаў.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *