Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2014 г.
Уступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2014 г. № 364 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2014 года”.
Грамадзянам мужчынскага полу 1996 года нараджэння, якім на 27 лістапада 2014 года спаўняецца 18 год, а таксама грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 год, якія знахо-дзяцца або абавязаны знаходзіцца на воінскім уліку і не знаходзяцца ў запасе, страціўшым права на адтэрміноўку ад прызыву, не атрымаўшым асабістую павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, трэба з’явіцца з 1 жніўня па 30 кастрычніка 2014 года да 9.00 у Шумілінскі раённы ваенны камісарыят па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3, кабінет № 8, мець пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік.
Надрукавана ў №60 ад 08.08.2014 г.
Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2014 г.
