На учёте в инспекции 17 подростков

Закон Молодёжь Общество

Яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Якім яно будзе?
На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС знаходзяцца 17 падлеткаў.
Сёлета з удзелам непаўналетніх у раёне ўчынена 12 злачынстваў  (на 3 злачынствы больш за аналагічны перыяд мінулага года). Пераважаюць крадзяжы. Напрыклад, старшакласнік Обальскай школы з лесвічнай пляцоўкі шматпавярховага дома ўкраў дарожны веласіпед. Непаўналетні жыхар Бешанковіцкага раёна, які прыехаў да знаёмых у Мішкавічы, абрабаваў мясцовага жыхара – украў грошы. Падлетак з Добрына праз фортку пранік у дом мясцовай жыхаркі, адкуль украў тры банкі фарбы.
У адносінах да васьмі непаўналетніх сёлета вынасіліся пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па прычыне недасягнення імі ўзросту, пры якім можна прыцягваць да адказнасці.
За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 7 непаўналетніх. Напрыклад, непаўналетні жыхар Добрына, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, угнаў аўтамашыну “Фольксваген-Пасат”.
Між іншым, часта дарослыя самі прывучаюць падлеткаў да заганных звычак, разам з імі распіваюць спіртное або ідуць на крадзеж. За гэта сёлета былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 14 чалавек.
За дробнае хуліганства ў гэтым годзе прыцягнуты да адказнасці чатыры падлеткі.
Хочацца адзначыць, што за апошнія шэсць гадоў на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх не былі пастаўлены падлеткі з Башнёўскай, Кардонскай, Мішневіцкай,  Навікоўскай, Сіроцінскай, Ляжнёўскай, Лявонаўскай, Суравенскай, Крывасельскай школ. Сёлета здзейснены злачынствы вучнямі Обальскай, Амбросавіцкай і Лаўжанскай школ.
А. СЕЛЯЗНЁВА,  участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *