Часовая забарона
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 532 ад 28.07.2014 г. часова забаронена наведваць лясы Шумілінскага раёна і распальваць кастры на тэрыторыі ляснога фонду да асаблівага распараджэння. Такое рашэнне выклікана тым, што спякотнае надвор’е стварыла высокую надзвычайную пажарную небяспеку. Сілы і сродкі пажаратушэння прыведзены ў стан гатоўнасці.
Надрукавана ў №58 ад 01.08.2014 г.
В связи с пожароопасным периодом в Шумилинском районе запрещено посещать лес
