Шумилинские артисты выступили вместо столичных

Культура Общество

“З любоўю да людзей і Радзімы”
23 чэрвеня ў Шуміліне павінен быў выступаць эстрадны калектыў “Акадэмія талентаў”, але па тэхнічных прычынах сталічныя артысты не прыехалі. І канцэрт пад назвай  “З любоўю да людзей і Радзімы”  ладзілі работнікі Шумілінскага цэнтра культуры і самадзейныя артысты.
70- годдзе вызвалення  раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Радасць Перамогі. Мужнасць салдат і партызанаў. Жорсткія баі. Памяць пра тых, хто не вярнуўся. Гэтым і іншым тэмам былі прысвечаны нумары мастацкай самадзейнасці. Напэўна, кожны з прысутных на канцэрце  згадаў у гэты час сваіх родных, якія абаранялі Беларусь і ўдзельнічалі ў баях за вызваленне Шуміліншчыны.
Канцэрт гледачам спадабаўся. Шумілінскія артысты яшчэ раз нагадалі нам, што варта памятаць усіх тых, хто змагаўся за Перамогу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49



3 комментария по теме “Шумилинские артисты выступили вместо столичных

  1. Канцэрт вельмi спадабауся. Дзякуй работнiкам цэнтра культуры i самадзейным артыстам, якiя у даждлiвае i халоднае надвор»е змаглi выступiць не горщ за сталiчных артыстау.

  2. Концерт замечательный!!! МОЛОДЦЫ!!! Творческих успехов ТАЛАНТАМ Шумилинщины!!! СПАСИБО!!!

  3. Заўсёды гатовыя! І праўда — без залішніх збораў, а прыгожа. Малайцы. І мітынг спадабаўся.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *