В школах Шумилинского района работают летние лагеря

Актуалии Образование

Лета ў “Брыганціне”
Вось ужо тыдзень пры Мікіціхінскай школе працуе школьны аздараўленчы лагер “Брыганціна”, які наведваюць 34 вучні 1-5 класаў. “Наш лагер асаблівы, бо мы працуем сумесна з работнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, – кажа начальнік лагера А. А. Літвінава. – Да нас прыяз-джаюць супрацоўнікі РАУС, праводзяць розныя мерапрыемствы,  якія так ці інакш прысвечаны бяспечным паводзінам”.  Кожную раніцу ў лагеры праводзіцца хвілінка здароўя. Работа распланавана так, што кожны дзень – тэматычны, прысвечаны творчасці, гумару, казкам, бяспецы, піянерыі.  А яшчэ ў школьны лагер з Шуміліна прывозяць мульцікі і фільмы, выступаюць з прафілактычнымі гутаркамі спецыялісты райаддзела па надзвычайных сітуацыях. А нядаўна педагогі з Цэнтра дзяцей і моладзі праводзілі тут майстар-клас па бодзі-арту.
Як адпачываюць у школьным лагеры, расказваюць самі  дзеці.
Яраслаў Шуміла:
–  Для мяне самае цікавае – гэта розныя рухомыя гульні. Асабліва люблю гуляць у даганялкі, футбол і валейбол.
Віялета Лапавухава:
–  А я танцую і спяваю. Не прапусціла яшчэ ніводнага канцэрта. Люблю ўдзельнічаць у конкурсах, бо заўсёды атрымаеш нейкі прыз. А яшчэ падабаюцца нашы настаўнікі, яны ў нас добрыя і вясёлыя.
Вадзім Касалапаў:
– Нядаўна мы праводзілі конкурс малюнкаў на асфальце. Было здорава. Акрамя гэтага, нас у лагеры частуюць нечым смачненькім. Напрыклад, сёння давалі кекс, банан і ківі.
Насця Васілеўская:
– Заўсёды вельмі чакаю, калі да нас прывязуць новыя  мульцікі. А з фільмаў я даведалася многа карыснага, напрыклад,  як трэба паводзіць сябе ў вадзе, каб не патануць.
Лера Шарабокава:
– Задаволена, што мы ўсе на першай лінейцы атрымалі ў падарунак па набору фламастараў. Люблю  маляваць.
Аня Смольская:
–  Хаджу ў лагеры на гурток “Залатая саломка”. Навучылася рабіць званочкі, павукоў і чарот.
Косця Дышко:
– Люблю гуляць у шашкі. Стараюся, бо за перамогу нам даюць прызы.
Слава Канакоў:
– А я выйграў шахматны турнір! Мне падарылі вялікі і прыгожы пенал, буду ім карыстацца ў школе ў наступным годзе.
Крысціна Суворава:
–  Вельмі спадабалася ў лагеры маляваць па тканіне. У мяне атрымаліся прыгожыя ўзоры.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *