В числе лидеров косовицы — механизатор из «Ловжанского» Пётр Лавринов

Актуалии Сельское хозяйство

27 гадоў працуе на палетках
Механізатар ААТ “Лаўжанскае” Пётр Іванавіч Лаўрыноў на мінулым тыдні быў адным з лепшых у вобласці па перавозцы зялёнай масы, і яго прозвішча было занесена на дошку Гонару, зацверджаную ў абласной газеце “Віцебскія весці”. На 16 чэрвеня на рахунку нашага земляка было 1247 тон перавезенай здробненай травы.
Пётр Іванавіч  – адзін з самых вопытных механізатараў, ён працуе ў гаспадарцы 27 гадоў. Чалавек даволі сціплы, ён не лічыць, што зрабіў нешта заслугоўваючае ўвагі. “Тым больш, што колькасць рэйсаў залежыць не толькі ад мяне, але і ад іншых механізатараў, – кажа лідар зялёнага жніва. – Як хутка загрузіцца на прычэп ПІМа 10-15 тон зялёнкі, у адказе Уладзімір Мазанкоў, які на сваім “Ягуары” падбірае і здрабняе траву. А яго работа залежыць ад руплівасці хлопцаў, што працуюць на касілках. Так што касавіца – гэта адзіны суцэльны і непарыўны працэс”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *