Паважаныя работнікі аховы здароўя!
Ветэраны працы! Віншуем вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Праца медыка заўсёды была і застаецца самай высакароднай і запатрабаванай у грамадстве. Ад прафесіяналізму ўрача, медсястры, санітаркі, ад іх чуласці і клопату залежыць здароўе кожнага чалавека, нацыі ў цэлым.
Вы дапамагаеце з’явіцца на свет нованароджанаму, вы стаіце за аперацыйным сталом, ратуеце жыццё цяжкахворага, вы заўсёды з’яўляецеся там, дзе цяжка, дзе патрэбна дапамога і падтрымка.
У свеце няма больш вялікай каштоўнасці, чым жыццё і здароўе чалавека. Менавіта на работнікаў медыцыны ўскладзена вялікая адказнасць за будучыню краіны і беларускай нацыі.
Ад імя ўсіх жыхароў раёна жадаем вам моцнага здароўя, прафесійнага майстэрства, матэрыяльнага дабрабыту. Шчасця вам і вашым сем’ям.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 45 ад 13.06.2014 г.
15 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
