Операция «МАК-2014»

Происшествия

А булачкі начыняйце павідлам
Зараз на тэрыторыі вобласці праходзіць спецыяльнае мерапрыемства “Мак-2014”, асноўнай задачай якога з’яўляецца знішчэнне  макавай  сыравіннай базы. Нагадаем, што ў мінулым годзе су-працоўнікі РАУС склалі 7 адміністрацыйных пратаколаў (штраф да 20 базавых велічынь) за вырошчванне маку, 1 – за каноплі.
У нашай рэспубліцы забаронена вырошчванне маку і каноплі. І тут не мае значэння, насеяўся мак сам ці вы пасеялі яго на канцы градкі для начынкі  булачак. У любым выпадку за гэта пагражае адміністрацыйная адказнасць.
На тэрыторыі вобласці і раёна з кожным годам узрастае колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў. Найбольш распаўсюджаныя ў вобласці такія наркотыкі, як метадон, марыхуана і макавая саломка.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў звяртаюцца да грамадзян: калі вам вядомыя факты ўжывання наркатычных сродкаў, калі вы бачылі, што нехта вырошчвае ці збірае расліны маку ці каноплі або цікавіцца гэтым, тэлефануйце ў РАУС: 4-10-06, 4-14-74, 4-13-75.  Ананімнасць гарантуецца.
Р. БРУЕЎ, оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлем людзьмі РАУС.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *