Чем занять ребёнка летом: кружки приглашают

Образование Семья

Майструем, вяжам, танцуем
Як маці, добра ўсведамляю і разумею ўдзячнасць тых бацькоў, чые дзеці наведваюць розныя аб’яднанні па інтарэсах – у школах, пры РЦК, цэнтры дзяцей і моладзі, Доме рамёстваў.  Добра, што гэтыя гурткі працуюць не толькі на працягу навучальнага года, але і летам.
У цэнтры дзяцей і моладзі летам працуе  17 гурткоў. Яны самых розных накірункаў. Тут можна навучыцца вязаць, вышываць, выпілоўваць і выпальваць, шыць мяккія цацкі, гуляць у шахматы, танцаваць і пець, рабіць прыгожыя вырабы з паперы, прыроднага матэрыялу і пластыліну.
“Мяркуем, што летам нашы аб’яднанні па інтарэсах будзе наведваць больш як трыста дзяцей, – кажа дырэктар установы Р. А. Туманава. – Мы чакаем і нашых пастаянных гурткоўцаў, і навічкоў. Думаем, што шумілінскія дзеці, як і летась, прывядуць да нас сваіх  прыезджых сяброў. Кіраўнікі аб’яднанняў запланавалі на лета шмат цікавых эстафет, святаў, конкурсаў, віктарын, акцый, гульнявых праграм. На выставе пад назвай “Наша лета”  бацькі могуць знайсці для сваіх дзяцей шмат цікавага.”
Акрамя таго, пры цэнтры дзяцей і моладзі летам працуе і школа ранняга развіцця “Светлячок”. Пробныя заняткі  па арыгамі, маляванні, фітнэсу, харэаграфіі і шахматах можа наведаць любое дзіця ва ўзросце 4-5 гадоў. Спадабалася – можна хадзіць рэгулярна.
Аб’яднанні па інтарэсах ад цэнтра дзяцей і моладзі  працуюць летам на базе  СШ № 1, СШ № 2, Мікіціхінскай, Язвінскай, Обальскай школ і на гарадскім стадыёне (там праходзяць заняткі па футболе).
Летам дзеці могуць наведваць гурткі ў Цэнтры культуры.  Тут  працуюць эстрадная студыя “Асарці”, тры танцавальныя гурткі, тэатральны гурток, клуб “Падлетак” і дзіцячая тэатральная студыя, паведаміла намеснік дырэктара  РЦК С. В. Дземідзенка.
Сваю праграму ў час летняга адпачынку прапануюць у Доме рамёстваў. “У нас можна наведаць гурткі па абрэзкавай тэхніцы, саломапляценні, вязанні кручком, ткацтву, вышыўцы крыжыкам, а таксама лялечны тэатр “Батлейка”, – кажа малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў Вольга Загвоздава. – Для многіх зручна тое, што на гурткі можна хадзіць усёй сям’ёй – тут знойдзецца справа па душы і дзецям, і дарослым”.  Акрамя таго, ад Дома рамёстваў пры Лаўжанскім Цэнтры культуры працуюць гурткі па вышыўцы для дарослых і дзяцей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №42 ад 03.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *