Выездной суд отправил пьяницу в ЛТП

Общество Происшествия

Ці дапаможа ЛПП?
На выязным судзе, які адбыўся ў актавай зале райбальніцы,  грамадзянка К. успомніла ўсё сваё жыццё: замужжа, нараджэнне дачкі, пазбаўленне бацькоўскіх правоў, работа прыбіральшчыцай райбальніцы як абавязанай асобы, шматлікія прагулы…
Участковы інспектар РАУС  В. Зубараў расказаў, што на жанчыну ў мінулым годзе і сёлета складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў за тое, што знаходзілася п’янай у грамадскіх месцах. Іншы раз алкатэстар зашкальваў, паказваючы 2,17 праміле.  Жанчыне быў пастаўлены дыягназ: хранічны алкагалізм. Але, будучы на ўліку ў нарколага, ніякага лячэння яна так і не прайшла. Не лічыла патрэбным.
Сказаць нешта ў сваё апраўданне  было нечага. Яна не спрачалася, не выкручвалася, загадзя згаджаючыся з тым жыццём і лёсам, які вызначыць суд. Суддзя суда Шумілінскага раёна К. Унуковіч імкнулася разабрацца, чаму ў здаровай, поўнай сіл жанчыны за студзень-сакавік накапіўся 31 прагул. Але грамадзянка К. больш маўчала ці адказвала: “Таму што была дома”. Дакладней, піла. Не заўсёды і дома. Ісці на работу пасля гэтага не было ні сіл, ні жадання. Не думала і пра непаўналетнюю дачку, якая знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
Памочнік пракурора Шумілінскага раёна А. Гасанаў падтрымаў хадайніцтва супрацоўнікаў РАУС накіраваць грамадзянку К. на лячэнне.
Суд вырашыў накіраваць жанчыну на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый для медыка-сацыяльнай рэабілітацыі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *