В Шумилино создаётся группа анонимных алкоголиков

Общество

Супраць заганы – разам
Пярвічная арганізацыя РГА “Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў” г. Віцебска (пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік № 102, рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 19.11.2010 г.) – суполка, якая яднае мужчын і жанчын, жадаючых дапамагчы сабе і іншым людзям пазбавіцца ад алкагалізму.
17 мая  ў 15.00 у памяшканні касцёла Маці Божай Фацімскай пройдзе першае пасяджэнне групы ананімных алкаголікаў. Запрашаюцца асобы, якія знаходзяцца ў алкагольнай залежнасці, члены іх сем’яў.
Членства ў групе ананімных алкаголікаў не звязана ні з якой сектай, веравызнаннем, палітычным накірункам, не падтрымлівае і не выступае супраць  якіх-небудзь  інтарэсаў. Галоўная мэта – заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым весці цвярозы лад жыцця.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *