Смерть после драки

Происшествия

Смерць пасля бойкі
Малады чалавек са Светласельскага і хлопец з Шуміліна ў адзін з красавіцкіх дзён пасварыліся і кінуліся адзін на аднаго з кулакамі. Праз некалькі дзён 24-гадовы шумілінскі хлопец памёр ад атрыманых пашкоджанняў шыйных пазванкоў. Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу па арт.147 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці”.
Жыхар Светласельскага арыштаваны і заключаны пад варту. Яму пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў.
Р. КУРКЛІНСКІ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *