Клубных спраў майстры
У пятніцу 25 красавіка на базе Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў першы занальны адборачны тур абласнога агляду-конкурсу сярод творчых работнікаў устаноў культуры клубнага тыпу “Клубных спраў майстры”.
Сваё прафесійнае майстэрства і самыя розныя таленты прэзентавалі работнікі пяці ўстаноў вобласці, у тым ліку і мастацкі кіраўнік Обальскага ГДК Таццяна Партная.
У канкурсантаў была магчымасць ярка прадставіць не толькі сябе, але і ўстанову культуры, у якой працуюць, рэгіён, дзе жывуць і займаюцца творчасцю. Спевы, танцы, чытанне вершаў, тэатралізацыі, гульні і забавы, імпра-візацыі і маналогі – увесь гэты феерверк членам журы трэба было скласці па палічках і ўсё ж выбраць лепшага клубнага работніка – таго, хто будзе выступаць у фінале конкурсу (пройдзе восенню ў Віцебску). І ўжо падчас візіткі гледачам стала зразумела, што гэта будзе няпроста.
Удзельніцы конкурсу аказаліся абсалютна рознымі, але аднолькава таленавітымі. Любоў Белісава з Расоншчыны – выдатная рукадзельніца; Вольга Мацулевіч (Арэхаўскі СДК, Ушацкі раён) адменна спявае; Лілія Рэзкіна з Гарадка проста апантаная фальклорам, адраджэннем спрадвечнабеларускіх традыцый.
Журы, якое ўзначальвала старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры А. А. Сабірава, першае месца ў конкурсе аддала Алене Петуховай, загадчыку аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Наваполацкага ГДК. Былі адзначаны яе багаты ўнутраны свет, лёгкасць, вытанчанасць.
Другое месца прысу-джана нашай зямлячцы. Таццяна Партная аказалася надзвычай рознабаковай у сваіх захапленнях. Стала зразумела, што ёй сапраўды па сілах правесці любое клубнае мерапрыемства. Яна аднолькава арганічная і ў ролі звычайнага каня, і ў ролі выканаўцы гумарыстычнага маналогу. Яна лёгка можа паказаць на сцэне і салдата, і першакласніцу, і Снягурку, і каго захочаце.
Намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая заўважыла, што такі конкурс – выдатная, але даўно забытая справа, якую зараз спрабуюць адрадзіць. Гэта добры стымул для работы, творчасці, натхнення.
Варта заўважыць, што госці засталіся пад уражаннем ад умоў, створаных у Лаўжанскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Смачнымі і густоўнымі стравамі гасцей частаваў народны клуб аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка”. Таксама ў фае былі арганізаваны выставы кніг і велікодных кампазіцый.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
В Шумилинском районе прошёл областной зональный конкурс среди клубных работников

На маленькой сцене
Не слышно оркестра,
На маленькой сцене
Не так много места…
Прожектора луч
До того одинок,
Что высветить центр —
И то он не мог.
На маленькой сцене
Кулиса одна,
А занавес просто
Для сцены мечта.
«Не сцена — игрушка,
Здесь шоу не место! —
Подумает каждый. —
Оно неуместно!»
Но сцена в ответ
Лишь лукаво смолчит.
На старенький стул
Вас присесть пригласит.
Посмотрит на сцену
Усталый прожектор,
Чихнет микрофон,
И проснется проектор.
И шоу начнется!
Раздвинув пределы
Такой вроде тесной
И маленькой сцены.
И нет здесь оркестра,
Нет лоска и блесток,
Но здесь есть она —
Королева подмостков!
Маэстро репризы
И леди-игра!
Она в этом шоу
Играет одна!
Да, на маленькой сцене
Не так много места…
Но только таланту
На сцене не тесно.