Накануне Дня Конституции в Шумилино вручили паспорта юным жителям района

Актуалии Общество

На руках – першы дакумент
Традыцыйна, напярэдадні або ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у раёне праходзіць ўрачыстае ўручэнне юнакам і дзяўчатам пашпартоў – першага ў іх жыцці дакумента, які пацвярджае асобу. З нядаўняга  часу яго могуць атрымліваць на рукі маладыя людзі з 14, а не з 16 гадоў, як было раней. Па сутнасці з набыццём пашпарта юнак ці дзяўчына  – людзі ўжо з грамадзянскай пазіцыяй. Хаця атрыманне пашпартоў да многага абавязвае, і не кожны, каму ўручаецца галоўны дакумент краіны, можа сказаць, што ён – дарос да “статуса” дарослага чалавека. Таму пашпарт павінен надаць маладому чалавеку сталення і ўзважанасці ўчынкаў…
Для ўручэння пашпартоў і кніг пра Беларусь ад  Прэзідэнта краіны на сцэну раённага цэнтра культуры ўзнімаюцца намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў,  кандыдат у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 39 Р. В. Вінакураў (яны гавораць кароткія прамовы да моладзі – а сабралася поўная зала людзей), вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС А. І. Пракоф’ева.  Выклікаюцца юнакі і дзяўчаты, і, сунімаючы хваляванне, яны адзін за адным атрымліваюць з рук вядомых у раёне людзей свае першыя дакументы – пашпарты. Іх сямнаццаць, шчасліўчыкаў,  якім абавязкова западзе ў памяці гэтая ўрачыста-хвалюючая часіна.
Не паспелі схлынуць у віноўнікаў урачыстасці першыя хваляванні, як прыходзіць  да маладых юнакоў і дзяўчат (у тым ліку і для тых, хто ўжо з пашпартамі) другое свята: уручэнне  білетаў члена БРСМ. Аляксандр Хмарын, першы сакратар РК ГА БРСМ, і дырэктар Слабадской школы-дзіцячы сад, былы камсамольскі важак у раёне  А. М. Пузікава віншуюць тых, хто папоўніў кагорту “камсамоліі”, зычаць ім дабра і міру. Алена Міхайлаўна згадвае той кранальна-шчаслівы час эпохі 80-х, калі равеснікі сённяшніх юнакоў і дзяўчат настойліва штудзіравалі статут ВЛКСМ, як беражліва ставіліся яны да чырвонай кніжачкі члена камсамола. Важна, каб той дух, дух таго пакалення застаўся і ў моладзі, якая “размяняла” дваццаць першае стагоддзе…
Да свята была прымеркавана выстава, якую наладзілі работнікі  цэнтральнай раённай бібліятэкі. У зале і фае РЦК гучала бадзёрая музыка,  панаваў настрой ўрачыстай і святочнай падзеі.
Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *