Як замяніць правы?
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка райцэнтра. “Езджу за рулём нячаста, іншы раз падмяняю мужа, – расказала жанчына. – Месяцы тры таму закончыўся тэрмін дзеяння вадзіцельскіх правоў. Куды звярнуцца, каб іх памяняць на новыя?”
На пытанне адказвае начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч. “З пратэрмінаванымі вадзіцельскімі правамі за руль садзіцца нельга, – тлумачыць Мікалай Уладзіміравіч. – У адваротным выпадку пагражае штраф да 20 базавых велічынь. А наконт замены вадзіцельскіх правоў трэба звярнуцца ў абласное ДАІ. Прычым, пры сабе трэба мець медыцынскую даведку адпаведнага ўзору. Абласное ДАІ працуе кожны дзень, акрамя панядзелка і нядзелі”.
Падрыхтавала Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.