«Дитя мира» живёт в Шумилино

Общество

НАРАДЗІЎСЯ Ў ДЗЕНЬ МІРУ
Дзень 21 верасня па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН з 2002 года адзначаецца як Міжнародны Дзень міру. У гонар гэтага дня з 2007 года Беларускі фонд міру праводзіць акцыю “Дзіця міру”. Усім дзецям, якія нарадзіліся ў гэты дзень, прысвойваецца званне “Дзіця міру” і ўручаецца спецыяльны сертыфікат.
Сёлета такое дзіця нарадзілася і ў нашым раёне, у а.-г. Светласельскі 21 верасня у М. І. Івановай і  С. П. Зыбайлы нарадзіўся сын Вячаслаў. Днямі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Л. В. Шаўцова і старшыня раённай арганізацыі  ГА “Беларускі Чырвоны Крыж” Т. П. Русакова наведалі гэтую сям’ю, уручылі маці сертыфікат “Дзіця міру” і падарункі для юнага жыхара Шуміліншчыны.
Дарэчы, Вячаслаў у Марыі Іванаўны ўжо трэцяе дзіця. Старэйшы сын вырас, стварыў сваю сям’ю і падарыў маці двух унукаў, дачка вучыцца ў каледжы.
Пажадаем жа Вячаславу, каб ягонае жыццё было доўгім, шчаслівым і мірным.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *