Новый год и правопорядок

Происшествия

ПЕТАРДЫ І САЛЮТЫ
Да навагодніх святаў многія з жыхароў раёна купляюць піратэхнічныя вырабы. Але яны патрабуюць асцярожнага абыходжання. Запускаць іх варта ў бязлюдным месцы і як мага далей ад дамоў і гаспадарчых пабудоў. Калі ж чалавек “вырашыў пажартаваць” з петардамі ці салютамі ў грамадскім месцы, то гэтым самым здзяйсняе правапарушэнне, за што, згодна з арт. 23.48 ч.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, пагражае папярэджанне або штраф  да 10 базавых велічынь, за паўторнае на працягу года – ад 10 да 20 базавых велічынь.
НЕЗАКОННЫ ГАНДАЛЬ
Некаторыя прадпрымальнікі і фізічныя асобы займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю: прадаюць тыя ж хлапушкі, петарды, бенгальскія агні і іншыя піратэхнічныя вырабы без адпаведнай ліцэнзіі. Іншы раз міліцыянеры сутыкаюцца і з фактамі продажу фізічнымі асобамі на даму прадуктаў харчавання. Згодна з арт.12.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях  “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць” такім людзям пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь. Калі незаконным продажам займаецца індывідуальны прадпрымальнік, штраф ад 10 да 200 базавых велічынь, а калі юрыдычная асоба – штраф да 500 базавых велічынь, а можа быць пазбаўлена права займацца пэўнай дзейнасцю.
П’ЯНСТВА Ў ГРАМАДСКІХ МЕСЦАХ
Як часта ў нас яшчэ можна ўбачыць такую карціну: сустрэліся на вуліцы знаёмыя, узрадаваліся і рашылі тут жа “абмыць” сустрэчу. Але хочацца нагадаць, што згодна з арт.17. 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскіх месцах” пагражае аматарам сабірацца ў парку, на лавачцы, стадыёне і ў іншых грамадскіх месцах за чаркай спіртнога (у тым ліку і піва)  штрафам да 8 базавых велічынь. Калі ж такое правапарушэнне здзейснена паўторна, то штраф  – ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
КУЛЬТУРА ПАВОДЗІНАЎ
Як паказвае практыка, культура паводзі-наў у некаторых грамадзян яўна кульгае. Часта нападпітку людзі лаяцца нецэнзурнымі словамі, зневажаць чалавечую годнасць іншых людзей. За гэта згодна з арт 17. 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Дробнае хуліганства” пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або  адміністрацыйны арышт.
В. ВОРАНАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку  і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *