Криминал. происшествия

Происшествия

Браканьеры
Спецыялісты Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі міліцыі, што ў лясным масіве непадалёк ад в. Чаронка знойдзена раздзеланая туша лася. Урон, нанесены жывёльнаму і расліннаму свету, складае 12,3 мільёна рублёў. Згодна з арт. 282, ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ”Незаконнае паляванне” ўзбуджана крымінальная справа.
Магазін
У міліцыю паступіў трывожны званок: магазін № 1 райспажыўтаварыства, што па вуліцы Мясаедава ў Шуміліне, абакралі. Як высветлілася, злодзеі праламалі сцяну і трапілі ўнутр магазіна. Нарабавалі спіртнога і прадуктаў больш як на чатыры мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Злодзеі вышукваюцца.
Грошы
Калі жыхарка в. Язвіна вярнулася вечарам дадому, то ледзь не страціла прытомнасць: уваходныя дзверы кватэры былі выбітыя. Як высветлілася, прапалі практычна ўсе прадукты харчавання. Па гарачых слядах супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку знайшлі злачынцу: ім аказаўся непрацуючы і раней судзімы жыхар Віцебска. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Унук-злодзей
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка в. Гру-дзінава і расказала, што яе абрабаваў унук – украў 2,7 мільёна рублёў. Як высветлілася, унук раней быў судзімы за крадзеж. Узбуджана крымінальная справа. 1,9 мільёна рублёў, якія ўнук не паспеў патраціць, канфіскаваны і вернуты пацярпелай.
На хуткасці
Грамадзянін Латвіі, які ехаў па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне, парушыў хуткасны рэжым. У зоне абмежавання хуткасці да 50 кіламетраў у гадзіну ён ехаў 86 км/гадз. За “лішнія” 36 кіламетраў вадзіцелю пагражае штраф да дзесяці базавых велічынь.
Дзверцы аўто
Грамадзянін Латвіі, які прыпыніўся на вуліцы Паўночнай у Шуміліне і выходзіў з кабіны вялікагрузнага аўтамабіля ДАФ,  не ўпэўніўся, што побач няма іншых машын.  Адкрываючы дзверцы, пашкодзіў паўпрычэп аўтамабіля “Івека”, што праязджаў побач. Грамадзяніну Латвіі пагражае штраф да 30 базавых велічынь.
Наезд
Жыхарка в. Лескавічы на аўтамабілі “Фольксваген-Гольф” наехала на легкавы аўтамабіль, што стаяў на абочыне. Жанчыне пагражае штраф да чатырох базавых велічынь.
Без  знакаў
Адна з віцебскіх фірм па дагаворы падраду вяла дарожныя работы на вуліцы Маладзёжнай у Шуміліне. Але пры гэтым у месцы правядзення работ не ўстанавіла адпаведныя дарожныя знакі. Складзены адміністрацыйны пратакол. Службовай асобе фірмы пагражае штраф ад 5 да 10 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *