В Шумилинском ГДК зажигали молодые «звёзды»

Культура Молодёжь Общество

“Зорка ўзышла над Беларуссю”
8 снежня ў Шумілінскім ГДК прайшоў раённы адборачны тур рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю». У канцэртнай праграме ўдзельнічалі канкурсанты ў 7 намінацыях. Конкурс ставіў на мэце знайсці і падтрымаць таленавітых маладых людзей у розных відах і жанрах мастацкай творчасці. Дарэчы, ўзроставыя катэгорыі канкурсантаў абмежаваныя – ад 16 да 31 год.
Па выніках конкурсу журы вызначыла пераможцаў. У намінацыі “Эстрадныя спевы” бясспрэчным лідарам была Кацярына Карні-лава (Шумілінскі ГДК). Голас дзяўчыны пераканаў журы ў тым, што яна – лепшая эстрадная спявачка. Віншаванні і ганаровую грамату за другое месца прымала Вольга Коцікава (Лескавіцкі СК). Трэцяе месца было прысуждана Наталлі Зуевай (Ляжнёўскі СК-цэнтр духоўнага выхавання). У гэтай жа намінацыі былі вызначаны дуэты-пераможцы. Трэцяе месца прысуждана Яўгену Усцюгаву і Уладзіміру Бара-дзюлю (Кардонскі СДК). Другімі ў гэтай намінацыі сталі Дзіяна Мусоева і Таццяна Васкоўская (Обальскі ГДК).
Кранулі гледача выступленні Аляксея Глазковіча (Лаўжанскі СЦКіД) і Марыі Пятровай (Слабадскі СДК).
У намінацыі “Народныя спевы” ганаровую грамату атрымала Наталля Іванова (Обальскі ГДК).
У намінацыі “Аўтарская песня” быў вызначаны Ілья Навіцкі (Шуміліна) за песню “Ах, вецер!”.
У намінацыі “Фатаграфія” журы адзначыла ганаровымі граматамі Аляксандра Халсціннікава (Шуміліна) і Аляксея Ільчанку (Полькавічы).
У намінацыі “Размоўны жанр” прызёрам стала Аксана Леановіч (Дабейскі СК) за маналог “Ну, мужчыны!”.
У намінацыі “Сучасны танец” ганаровую грамату атрымаў танцавальны калектыў Лаўжанскага СЦКіД (кіраўнік Ілона Карнілава).
У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” на абласным этапе Шуміліншчыну будуць прадстаўляць маладыя спецыялісты Дар’я Красін-ская і Марына Ходун (Дом рамёстваў), выстава работ якіх была прадстаўлена ў фае Дома культуры.
Па заканчэнні мерапрыемства выступіла в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Георгіеўна Навіцкая. Яна адзначыла, што падобны конкурс праводзіцца ў другі раз, падзякавала канкурсантам за актыўны ўдзел у мерапрыемстве і пажадала поспехаў тым, хто будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе ўжо ў студзені 2014 года ў Дуброўне.
Вольга ДРОЗД, няштатны карэспандэнт.
Надрукавана ў №97 ад 13.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *