Хутка, спрытна, без мітусні
Падчас комплекснай праверкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якую праводзілі спецыялісты абласнога ўпраўлення МНС, асаблівая ўвага ўдзялялася боегатоўнасці падраздзяленняў. А ў ёй можна было ўпэўніцца на вучэннях, якія былі праведзены на тэрыторыі Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако”.
Прызнацца, з боку прыемна было назіраць, як каравул выратавальнікаў рыхтаваўся да ліквідацыі “надзвычайнай сітуацыі” – хутка, спрытна, без мітусні. “Да нас паступіў сігнал з сырзавода: разліта сто кілаграмаў аміяку, – кажа намеснік начальніка РАНС В. В. Шархун. – Думаю, з гэтай задачай выратавальнікі справяцца”.
І справіліся, па ацэнцы галоўнага спецыяліста абласнога ўпраўлення МНС Ю. У. Васіленкі, нядрэнна.
Пасля вучэнняў былі падведзены вынікі, абмеркавана правільнасць дзеянняў шумілінскіх выратавальнікаў, указана на нязначныя недахопы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.
Шумилинские спасатели провели учения по ликвидации «чрезвычайной ситуации»
