Олимпийские надежды Шумилинщины – братья Гречухины

Спорт, туризм

НА ДЫВАНЕ – БРАТЫ ГРАЧУХІНЫ
Грачухіны – шматразовыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх стартаў. А з гэтага сезона – прызёры міжнародных стартаў. “Піянерам” у гэтым накірунку выступіў малодшы брат Вадзім, які стаў трэцім на Еўраазіяцкіх гульнях, што прайшлі ў Казахстане. Сам Вадзім адзначае: гэтыя спаборніцтвы былі для яго надзвычай цяжкімі і адказнымі.
“Цудоўнае выступленне, – кажа трэнер Пётр Ганушчанка. – Вадзім у Казахстане паказаў добрую барацьбу, пры гэтым зрабіў мінімум памылак. Нельга не адзначыць і ягоны характар. Карацей кажучы, дэбют на спаборніцтвах за межамі Беларусі ўдаўся. А гэта вельмі дарагога каштуе”.
А вось на наступныя спаборніцтвы – на турнір у Навасібірску – браты паехалі разам. “Ведалі, што можам добра выступіць, — успамінае Уладзіслаў. – Галоўнае, было не перагарэць. І тут, як ніколі, важна пад-трымка блізкага чалавека. Па шчырасці, больш перажываў за Ва-дзіма, чым за сябе”. Дарэчы, і Вадзім сказаў тое ж самае, што больш хваляванняў было за брата, чым за сябе. І зноў паказалі вынік – трапілі ў прызавыя тройкі.
“Як толькі Грачухіны прыйшлі да мяне трэніравацца, – успамінае Пётр Ганушчанка, — то адразу не па-дзіцячы сур’ёзна заявілі, што мараць стаць алімпійскімі чэмпіёнамі. І да сваёй мары ідуць упарта. Спартыўны талент у іх ёсць. Ёсць і жаданне працаваць і перамагаць. А гэта той падмурак, на якім вырастаюць алімпійскія чэмпіёны”.
Сёння браты Грачухіны – навучэнцы Віцебскага вучылішча алім-пійскага рэзерву. Іх бліжэйшая задача – перамога на чэмпіянаце Беларусі па грэка-рымскай барацьбе сярод малодшых юнакоў, які пройдзе ў пачатку снежня. А тое, што Грачухіны перамагчы могуць, ніхто не сумняваецца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 19.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *