Размова пра ўсё, што робіць жыццё камфортным
17 кастрычніка ў рэспубліцы, і ў нашым раёне ў прыватнасці, прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме: “Выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень-верасень 2013 года”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група №1 на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным працавала ў калектыве РВУ “Шумілінарайгаз”.
Сваё выступленне Уладзімір Пятровіч пачаў з аналізу сітуацыі, якая склалася ў сельскагаспадарчай галіне, калі па выніках сельскагаспадарчага года недаатрымалі 12 тысяч тон зерня, а значыць, варта чакаць паніжэння надояў і прыбаўленняў у вазе. Акрамя таго, недаатрымана яшчэ і 700 галоў цялят. Складаная абстаноўка і па выплаце заработнай платы ў сельскай гаспадарцы, і па многіх іншых накірунках. “Мы ведаем сітуацыю, таксама бачым, што сумленных у галіне, бадай, толькі 70% работнікаў. З астатнімі ж, шчыра кажучы, не хацелася б і працаваць”, – гаварыў кіраўнік раёна. Наогул, тэме п’янства, сумных вынікаў гэтай з’явы і пра спосабы барацьбы з ёй У. П. Куранны аддаў багата часу свайго выступлення. Асабліва шкада ў гэтай сувязі дзяцей, якія церпяць ад таго, што бацькі-п’яніцы. Ён заклікаў рабіць усё магчымае, каб змякчыць сітуацыю, каб даць такім дзецям шанс на шчаслівае дзяцінства.
Важна весці мадэрнізацыю вытворчасці, павышаць у два, а то і ў тры разы прадукцыйнасць працы, такім чынам папаўняючы бюджэт. Каб былі ў раёне грошы на вырашэнне сацыяльных пытанняў, на добраўпарадкаванне, на ўсё тое, што робіць жыццё людзей камфортным. Тут, канешне, шмат спадзяванняў на вытворчую сферу.
Апраўдваюць ускладзеныя на іх спадзяванні прадпрыемствы “ІскПоіск”, “Альянспласт”, будзе запоўнена пакуль пустуючая ніша па вырабе шклопакетаў, каб самім вырабляць вокны для патрэбаў раёна, а не закупляць у Віцебску ці Полацку. Адна гасцініца на трасе ўжо будуецца (прадпрымальнікам выкуплены будынак райаграсэрвісу), другая (у раёне АЗС) – на падыходзе. Наогул, развіццё прыдарожнага сэрвісу дазволіць і нашаму раёну, улічваючы яго транзітныя магчымасці (больш за 6 тысяч машын за суткі), атрымаць з гэтага канкрэтную выгаду. Улічваючы тое, што райспажыўтаварыства не праяўляе ініцыятывы ў справе развіцця менавіта прыдарожнага гандлю, гэтую нішу хутка зойме прадпрыемства “Еўрагандаль”. Новы магазін, якія з’явіцца ля кафэ “Метан”, будзе стымуляваць да лепшай работы, у тым ліку і райспажыўтаварыства, спадзяецца У. П. Куранны. “Нашы людзі павінны мець магчымасць купляць больш танную прадукцыю”, – перакананы кіраўнік раёна.
Уладзімір Пятровіч яшчэ шмат гаварыў і пра планы, якіх багата ў кіраўніцтва раёна, і пра тое, што ўжо ўдалося ўвасобіць у жыццё.
Галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў расказаў пра дэмаграфічную сітуацыю, пра тое, ад чаго паміраюць людзі ў нашым раёне, і пра істотнае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы раённай бальніцы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 82 ад 18.10.2013 г.
Неужели у нас появится Евроопт? Всё Шумилино и раньше закупалось в евроопте, теперь для этого не надо будет ехать в Витебск. Ну, если магазин и вправду построят.
Как только появиться Евроопт сразу упадет выручка в РАЙПО и особенно в Центральном магазине. А оно райисполкому надо?