Шумілінцы годна выканалі свой абавязак
Завяршыліся сумесныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2013”. У вучэннях акрамя салдат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Ра-сійскай Федэрацыі бралі ўдзел і ваеннаабавязаныя. З 3 па 27 верасня нашы землякі В. П. Дубко, С. У. Цябут, С. А. Пальвінскі, А. В. Пляшкоў, А. А. Уробушкін, І. У. Канстанцінаў, А. В. Талпегін выконвалі баявыя задачы падчас вучэнняў “Захад-2013”.
“Усяго з нашай вобласці ў вучэннях бралі ўдзел 150 ваеннаабавязаных, – адзначыў начальнік мабілізацыйнага накірунку ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці В. А. Бабін. – Яны годна выканалі баявыя задачы па прамых службовых прызначэннях у складзе падраздзяленняў 19-й асобнай механізаванай брыгады”.
У пятніцу ў Заслонава прыехалі прадстаўнікі раённых ваенных камісарыятаў, райвыканкамаў, прэсы на падвядзенне вынікаў вучэнняў. У сваім выступленні В. А. Бабін падкрэсліў, што ўсе ваеннаабавязаныя выдатна справіліся з пастаўленымі задачамі і падзякаваў раённным камісарыятам за добрую арганізацыю збораў. Вячаслаў Аляксандравіч уручыў граматы аблваенкама лепшым. Прыемна адзначыць, што сярод іх – і нашы землякі: А. А. Уробушкін і А. В. Талпегін. А вось А. В. Пляшкоў па выніках вучэнняў атрымаў чарговае вайсковае званне – яфрэйтар.
Намеснік раённага ваеннага камісара Ю. У. Смірноў уручыў шумілінскім салдатам удзячныя лісты райвыканкама і грашовыя прэміі ад арганізацый, дзе яны працуюць.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.
По итогам учений «Запад-2013» награждены трое шумилинцев
