Незаконное предпринимательство – могут конфисковать и транспорт

Закон Экономика

Могуць канфіскаваць і транспарт
Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці разгледжана вялікая колькасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да грамадзян, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Да яе адносіцца дзейнасць без дзяржрэгістрацыі і накіраваная на сістэматычнае атрыманне прыбытку. За гэта правапарушэнне ўстаноўлены штраф да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама спагнання даходу ад такой дзейнасці.
Такая адказнасць устаноўлена з 23 лютага бягучага года, калі ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”.
Нараўне з незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю па ажыццяўленню рознічнага гандлю, калі на грамадзян накладаецца штраф, канфіскуецца выручка і тавар. Многія грамадзяне з выкарыстаннем транспартных сродкаў як уласных, так і не, аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, нягледзячы на тое, што за такое парушэнне прадугледжаны не толькі штраф і канфіскацыя даходу, але і канфіскацыя транспартнага сродку.
У асноўным такія паслугі грамадзяне аказваюць у абласным цэнтры і іншых гарадах вобласці – Полацку, Наваполацку, Оршы. Маюць месца такія паслугі ў Талачыне і Дуброўне.
Паколькі выяўленыя асобы за падобнае правапарушэнне прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ўпершыню, канфіскацыя транспартных сродкаў Гаспадарчым судом не прымянялася. Усе яны папярэджаны аб магчымай канфіскацыі транспартных сродкаў пры паўтарэнні выпадкаў.
І. ФРАЛОВА,  суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *