Купил пиво подросткам? Заплати штраф 3 миллиона!

Общество Происшествия

Глыток-другі і – ап’янелі
Супрацоўнікі “Аховы” ў час свайго дзяжурства пастаянна аб’язджаюць вуліцы райцэнтра, сочаць за парадкам. У апошні час аб’ектам такіх праверак сталі не толькі гарадскія парк і стадыён, але і Шумілінскае возера. Менавіта тут зачасцілі збірацца выпівохі. Вось і тыдзень таму а дзясятай гадзіне вечара тут засталі з півам у руках падлеткаў. Абодва хлопцы з Шуміліна, вучацца ў сярэдніх спецыяльных установах. Вядома, у свае шаснаццаць гадоў ведалі, што піва – гэта алкаголь і што яго нельга распіваць у грамадскіх месцах. Тым больш, што хлопцам не споўнілася яшчэ і васямнаццаці гадоў.
Алкатэстар паказаў, што ў хлопцаў лёгкае ап’яненне. Ды і колькі трэба было піва падлеткам: глыток-другі і –  ап’янелі. “За распіццё спіртнога ў грамадскім месцы на хлопцаў складзены адміністрацыйныя пратаколы, –  кажа інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС  А. М. Селязнёва. –  Ім пагражае штраф да васьмі базавых велічынь”.
Міліцыянеры высветлілі, што піва падлеткі ў магазіне куплялі не самі. Ім “паспачуваў” старэйшы 27-гадовы сябар. Ён  узяў у непаўналетніх грошы і аказаў мядзведжую паслугу – купіў піва. Асоба гэтага “памочніка” высветлена, яму пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *