Раённы цэнтр дзяцей і моладзі
Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае школьнікаў у аб’яднанні па інтарэсах на любы густ. У гэтым навучальным годзе некаторыя аб’яднанні могуць наведваць і шасцігадовыя дзеткі.
Фізкультура і спорт
“Імпульс”, педагог Бельчыкава Святлана Валянцінаўна.
Пры ФСК “Здароўе” працуе аб’яднанне па інтарэсах “Імпульс”. Прымаюцца сюды хлопчыкі з 13 гадоў і старэй. Выхаванцы гуртка будуць моцныя, накачаныя, бо заняткі праходзяць у трэнажорнай зале. Заняткі праходзяць у панядзелак, сераду і нядзелю, пачатак – у 17.15.
“Трапны стралок”, педагог Гусакоў Павел Іванавіч.
Гэтае аб’яднанне дапаможа кожнаму жадаючаму навучыцца быць трапным стралком. Працуе гурток пры СШ №2, а прымаюцца туды дзеці з дзесяці гадоў.
“Юны выратавальнік”, педагог Жук Рыгор Леанідавіч.
Асаблівасць гэтага аб’яднання ў тым, што заняткі праходзяць на тэрыторыі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, а іх кіраўнік – выратавальнік. У гуртку (запрашаюцца дзеці з 10 гадоў) можна вывучыць устройства пажарнай машыны і навучыцца пажарнай бяспецы. Заняткі праходзяць па суботах з 10.00 да 13.00.
“Шахматы”, педагог Кузьмін Мікалай Аляксандравіч.
На занятках, якія праходзяць у РЦДіМ (аўторак і чацвер з 14.00 да 16.00, субота з 9.00 да 11.00), у СШ №2 (серада і пятніца з 13.00 да 17.00), Обальскай СШ (панядзелак і субота з 14.00 да 16.00) можна не толькі навучыцца гуляць у шахматы, але і трэніраваць памяць і мысленне, мацаваць валявыя рысы характару. У гурток можна запісацца і першакласнікам.
“Спартыўныя гульні”, педагог Навуменка Аляксандр Віктаравіч.
Аб’яднанне па інтарэсах, якое наведваюць вучні 5-11 класаў, працуе пры СШ №2 у панядзелак (14.05-14.50), сераду (16.30-19.45), чацвер (13.15-14.00), суботу (8.00-12.00).
“Аэробіка”, педагог Дубко Вікторыя Валянцінаўна.
Гэтыя заняткі платныя і праходзяць у РЦДіМ. Сюды ходзяць у асноўным дарослыя людзі. Але запісацца можна і з 16 гадоў. Гурток працуе па аўторках і чацвяргах з 19.00.
“Гуляем у футбол”, педагог Сахончык Сяргей Яўгенавіч.
Аб’яднанне створана ў СШ №1, сюды могуць запісацца і хлопцы, і дзяўчаты. Заняткі будуць праходзіць па дзвюх узроставых групах: 4-7 класы, 8-11 класы па панядзелках і чацвяргах з 16.25 да 19.35 і ў суботу з 14.00 да 16.00.
Тэхнічная творчасць
“Пілот”, ”WOOD -Майстар”, педагог Пціцкі Аляксандр Яўгенавіч.
У аб’яднанні па інтарэсах “Пілот”, якое працуе пры РЦДіМ, хло-пчыкі вучацца рабіць мадэлі самалётаў, паветраных змеяў, мадэліруюць з паперы, фанеры, дрэва. Заняткі праходзяць па аўторках (15.35-17.15) і суботах (14.40-16.20). У аб’яднанні “WOOD-Майстар” асноўныя накірункі работы: дрэваапрацоўка, разьба па дрэву, сталярная справа. Заняткі праходзяць у аўторак (17.25-20.00), сераду і пятніцу (14.40-20.00).
“Узор”, “Свет творчасці”, педагог Танасіенка Юрый Мікалаевіч.
У гэтыя гурткі можна запісацца з дзесяці гадоў. У гуртку “Узор” дзеці вучацца выпальваць па дрэву прыгожыя ўзоры, а ў гуртку “Свет творчасці” – выпільваць лобзікам з фанеры прыгожыя сувеніры.
Фальклор
“Скарбонка”, педагог Згірская Галіна Браніславаўна.
Заняткі ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбонка” праходзяць у актавай зале СШ №1 у чацвер з 14.30 і ў суботу з 10.00. Прымаюцца сюды дзеці з васьмі гадоў.
Сацыяльна-псіхалагічны профіль
“У Алены”, педагог-псіхолаг Грыгор’ева Алена Сцяпанаўна.
Заняткі псіхалагічнай студыі “У Алены” дапамагаюць разабрацца ў сабе. Алена Сцяпанаўна праводзіць індывідуальныя кансультацыі для школьнікаў і бацькоў (у сераду з 19.00 да 20.00 у РЦДіМ), групавыя трэнінгі ў сераду і суботу у РЦДіМ, у раённай гімназіі – у аўторак у 20.15 і ня-дзелю у 16.00. Працуе “тэлефон даверу” 4-12-49 у суботу з 19.00 да 20.00.
“Калабок”, педагог Масько Святлана Уладзіміраўна.
Аб’яднанне па інтарэсах праходзіць пры групе падоўжанага дня СШ №2, прымаюцца сюды дзеткі шасці-сямі гадоў.
“Светлячок”
Школа ранняга развіцця “Светлячок” створана для дзетак дашкольнага ўзросту для ўсебаковага развіцця і падрыхтоўкі да школы. Тут чакаюць дзяцей 3-6 гадоў і прапаноўваюць ім розныя профілі: харэаграфія, дзіцячы фітнэс, маляванне, шахматы, развіваючыя гульні. Заняткі платныя, праходзяць яны ў РЦДіМ Арганізацыйныя заняткі – 28 верасня ў 10.00.
Харэаграфія
Гурток эстраднага танца, педагог Юлія Уладзіміраўна Старавойтава.
Назва гуртка гаворыць сама за сябе – тут можна навучыцца майстэрству эстраднага танца. Асноўныя накірункі: мадэрн, афра-джаз, хіп-хоп. У аб’яднанне прымаюцца хлопцы і дзяўчаты 14-17 гадоў. Працуе гурток у ГДК па аўторках і чацвяргах з 18 да 20 гадзін.
“Імпульс” і “Забіякі”, педагог Раманава Святлана Юр’еўна.
Танцавальныя гурткі “Імпульс” і “Забіякі” працуюць пры РЦДіМ. У “Забіякі” прымаюцца дзеці 7-12 гадоў, у “Імпульс”–14-16 гадоў. На занятках можна навучыцца народным, эстрадным, бальным танцам.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
“Прырода і фантазія”, педагог Каласкова Таццяна Пятроўна.
У аб’яднанні па інтарэсах (сюды можна запісацца з шасці гадоў) дзеці вучацца майстраваць прыгожыя вырабы з прыроднага матэрыялу. Заняткі праходзяць у Цэнтры дзяцей і моладзі.
“Бацік”, “Мяккая цацка”, педагог Пятроўская Наталля Леанідаўна.
Вельмі прыгожыя мяккія цацкі атрымліваюцца ў выхаванцаў гуртка “Мяккая цацка”. На заняткі запрашаюцца дзеткі 7-12 гадоў. Бацік – гэта роспіс па тканіне. У гэты гурток запрашаюцца дзеці 9-15 гадоў. Абодва аб’яднанні па інтарэсах працуюць пры РЦДіМ.
“Фантазія”, “Квілінг”, педагог Чупрукова Таццяна Віктараўна.
У гуртках дзеці робяць падзелкі з паперы, скуры і саломы. Прымаюцца вучні 2-5 класаў. Заняткі гуртка “Фантазія” праходзяць у панядзелак і сераду у РЦДіМ, у СШ №2 – у аўторак і чацвер. “Квілінг” працуе ў РЦДіМ па суботах.
Экалогія
“Юны кветкавод”, педагог Арлова Марыя Карпаўна.
Аб’яднанне вучыць дзетак прыёмам кветкаводства і фітадызайна, працуе яно пры СШ №2.
На базе ЦДМ з верасня 2013 года па люты 2014 года будзе рэалізоўвацца праект “Адукацыйны цэнтр для дарослых”, выдзелены па конкурсу мадэльных міні-пректаў у рамках рэалізацыі праектаў “Жывая гісторыя майго краю”. У рамках рэалізацыі праекта будуць працаваць гурткі для дарослых: “Лазапляценне”, “Вышыўка”, “Выцінанка і маляванка”, “Народны танец”, “Саломапляценне”. Узрост наведвальнікаў – ад 18 гадоў і старэй. Праект “Жывая гісторыя майго краю” фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і DVV International – Інстытутам міжнароднага супрацоўніцтва
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.