Дарагія нашы матулі! Паважаныя жанчыны!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з Днём маці!
Быць маці – вялікае шчасце і вялікая адказнасць за лёс дзяцей, штодзённая карпатлівая і душэўная фізічная праца. Мы захапляемся і ганарымся цудоўнымі жанчынамі-маці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, добрасумленна працуюць, дабіваюцца поспехаў у самых розных сферах. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі жонкамі і маці, выхоўваюць разумных і таленавітых сыноў і дачок.
Хочацца выказаць асаблівую падзяку мнагадзетным маці і тым жанчынам, якія ўзялі на сябе нялёгкі цяжар па выхаванні дзяцей-сірот, дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Здароўя і даўгалецця, міру і дабрыні вам, дарагія мамы! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды будуць згода, дабрабыт і ўтульнасць. Няхай дзеці радуюць вас поспехамі і дораць сваю любоў. Будзьце шчаслівымі!
Надрукавана ў №79 ад 12.10.2010 г.