Эканомім электрычную энергію
Сакрэт 1. Сучасныя электрапрыборы маюць маркіроўку ўзроўню энергаспажывання. Сістэма энергетычнай маркіроўкі ўключае ў сябе 7 класаў. Больш высокі клас (А+, А ці В) азначаюць, што затраты электраэнергіі будуць меншыя ў параўнанні з такімі ж прыборамі больш нізкага класа (С, D, E, F, G).
Сакрэт 2. Электрычныя пліты, пральныя і пасудамыечныя машыны, камп’ютары, дамашнія кінатэатры і іншая бытавая тэхніка расходуюць многа электраэнергіі, прычым нават у палажэнні “рэжым чакання” (калі апарат падключаны да сеткі і чакае сігналу ад пульта дыстанцыйнага кіравання). Таму адключайце прыборы з дапамогай кнопкі уключыць/выключыць ці з разеткі.
Сакрэт 3. Настройце свой дамашні камп’ютар на эканомны рэжым работы (адключэнне манітора, пераход у спячы рэжым, адключэнне цвёрдых дыскаў).
Сакрэт 4. Адключэнне прыбораў, якія не выкарыстоўваюцца, ад сеткі (тэлевізара, відэамагнітафона, музычнага цэнтра) дазволіць знізіць спажыванне электраэнергіі ў сярэднім да 300 кВт/г у год.
Сакрэт 5. Зараднае ўстройства для мабільнага тэлефона, пакінутае падключаным да разеткі пры адсутнасці тэлефона, спажывае 95% энергіі, у той жа час як усяго 5% расходуецца непасрэдна пры яго зарадцы.
Сакрэт 6. Больш эканомнай лічыцца кухонная пасуда з тоўстым дном. Дно пасуды для электрапліт павінна быць роўным і шчыльна прылягаць да награвальнага прыбора. Выкарыстоўванне скараваркі зэканоміць не толькі сілы, час, але і грошы.
Сакрэт 7. Пры прыгатаванні ежы на электрычнай пліце сачыце за тым, каб дыяметр канфоркі не перавышаў дыяметр дна пасуды. Гэтае простае правіла захавае канфорку ад паломкі, посуд – ад перагрэву, а электраэнергію – ад перарасходу.
Сакрэт 8. Праверце вашу электрапліту. Дэфармаваную канфорку тэрмінова замяніце, каб скараціць страты цяпла. Каструлі з няроўным дном таксама спажываюць больш энергіі.
Сакрэт 9. Прыгатаванне ежы пад крышкай не толькі захавае ў вашай страве вітаміны, але і скароціць час прыгатавання ў 3 разы.
Сакрэт 10. Выкарыстоўвайце астаткавую цеплыню канфоркі і духоўкі ў электраплітах, выключайце іх па меншай меры за 10 хвілін да гатоўнасці стравы.
Сакрэт 11. Своечасова выдаляйце накіп з чайніка і награвальных прыбораў. Гэта падоўжыць тэрмін іх службы і паскорыць працэс нагрэву.
Сакрэт 12. Кіпяціце столькі вады, колькі вам патрэбна ў гэты момант, не грэйце яе “пра запас”. Ведайце, што вада страчвае ўсе карысныя ўласцівасці з кожным наступным гатаваннем.
Сакрэт 13. На кухні адным з самых энергаёмістых бытавых прыбораў з’яўляецца халадзільнік. Выбірайце для яго месца каля вонкавай сцяны далей ад пліты.
Сакрэт 14. Самы эканамічны рэжым для халадзільніка – тэмпература плюс 5 градусаў і мінус 18 для маразільнай камеры. Павелічэнне тэмпературнага рэжыму на адзін градус павялічвае расход энергіі на 5%.
Сакрэт 15. Выкарыстоўвайце кнопку халадзільніка для хуткай замарозкі толькі пры неабходнасці, бо ў гэтым рэжыме расход электраэнергіі павялічваецца на 30-55%.
Сакрэт 16. Маразільную камеру абавязкова трэба размарожваць. Тоўсты слой лёду замаруджвае ахаладжэнне прадуктаў і павялічвае спажыванне прадуктаў.
Сакрэт 17. Больш за ўсё электраэнергіі на падагрэў вады выкарыстоўвае пасудамыечная і пральная машыны. Каб знізіць расход электраэнергіі, выбірайце аптымальны рэжым мыцця, мыйце бялізну пры поўнай загрузцы машыны.
Сакрэт 18. Сінтэтычныя тканіны мыйце ў халаднаватай вадзе. 85% энергіі пры мыцці ідзе на награванне вады.
Сакрэт 19. Вялікая колькасць электраэнергіі ідзе на асвятленне. Паклапаціцеся, каб лямпы дарэмна не свяціліся ў тых пакоях, дзе нікога няма. Больш эфектыўна выкарыстоўвайце мясцовае кропкавае асвятленне.
Сакрэт 20. Выкарыстоўвайце энергазберагальныя лямпы. Яны апраўдаюць свой нятанны кошт, бо спажываюць электраэнергіі прыкладна на 80% менш, чым традыцыйныя лямпы напальвання, а служаць у 8-10 разоў даўжэй.
Сакрэт 21. Пры замене лямпы напальвання на энергазберагальную звярніце ўвагу на суадносіны магутнасці выпраменьвання і спажываемай магутнасці. Выбірайце энергазберагальныя лямпачкі з максімальнай святлоаддачай пры мінімальным спажыванні электраэнергіі.
Сакрэт 22. Адыходзячы, тушыце святло! Гэтае простае правіла павінна стаць для вас аксіёмай.
Сакрэт 23. Не грэбуйце натуральным асвятленнем. Светлыя шторы, светлыя шпалеры і столь, чыстыя вокны, умераная колькасць кветак на падаконніках павялічваюць асветленасць кватэры і змяншаюць неабходнасць выкарыстоўвання свяцільнікаў.
Сакрэт 24. Максімальна выкарыстоўвайце натуральнае асвятленне, каб менш плаціць за электрычнае. Ведайце, што запыленыя вокны зніжаюць натуральную асветленасць памяшкання на 30%.
Сакрэт 25. Майце на ўвазе! Чым больш святла адлюстроўваюць сцены памяшканняў, тым менш светлавой магутнасці трэба на асвятленне, гладкія светлыя сцены адлюстроўваюць 80% накіраванага на іх святла, цёмна-зялёныя – 15%, чорныя – усяго 9%.
Надрукавана ў №57 ад 23.07.2013 г.