Падзякі і прэміі – ад прафсаюза
Учора, 15 ліпеня, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец і галоўны спецыяліст Л. Г. Варкун віншавалі лепшых механізатараў раёна па выніках першага ўкосу.
Падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовыя прэміі атрымалі Аляксандр Новік – механізатар з КУСГП “Мішневічы, які падабраў 9672 тоны зялёнай масы, з ААТ “Лаўжанскае” Уладзімір Мазанкоў, які падабраў 9549 тон зялёнай масы, Міхаіл Шуміла, які перавёз 4806 тон “зялёнкі”, Сяргей Новікаў, які скасіў 642 гектары травы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.
Благодарности и премии от профсоюза получили за заготовку кормов лучшие механизаторы Шумилинского района
