На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Выверыць курс
Дні і месяцы ляцяць хутка. Не паспелі азірнуцца – праляцела паўгода. Наспеў час азірнуцца і ацаніць зробленае, як кажуць, выверыць курс.
Мяркуючы па праведзенай учора старшынёй райвыканкама У. П. Куранным рабочай нарадзе, у цэлым курс развіцця раёна абраны правільны, тым не менш сёння наша агульнае судна больш падобнае на шхуну са спушчанымі ветразямі, а не на сучасны карабель. Недаравальнай назваў кіраўнік раёна сітуацыю з правалам па малаку, не задавальняюць і тэмпы нарыхтоўкі кармоў, работа па ўзнаўленні малочнага статку. Тут сітуацыю трэба выпраўляць тэрмінова.
Старшыня райвыканкама спыніўся таксама на пытаннях будаўніцтва, пад асаблівай увагай – ліўневая каналізацыя, праект на якую, як далажылі спецыялісты райвыканкама, праходзіць зараз экспертызу.
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў назваў нездавальняючай работу УП ЖКГ (кіраўнік І. К. Штуро) па падрыхтоўцы да зімы. Прэтэнзіі камунальнікам выказаў і намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў па падрыхтоўкі жылля для дзяцей-сірот, якія вяртаюцца ў раён пасля заканчэння вучобы.
Аб тым, наколькі спакойная ў раёне сітуацыя па пажарах і на прававым полі, расказалі на нарадзе начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў і начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі. Было адзначана, што па пажарах становішча спакойнае (1 пажар за мінулы тыдзень, ніхто не пацярпеў), а вось без злачынстваў не абышлося – за тыдзень узбуджана 6 крымінальных спраў, адбылося адно ДТЗ з трагічным зыходам (падрабязнасці чытайце на 5-й стар. – аўт.)
Пытанні добраўпарадкавання, занятасці і адпачынку падлеткаў у летні перыяд, выканання даручэнняў старшыні райвыканкама і іншыя былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў учарашняй нарады.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *