22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Актуалии

Заўтра была вайна…
Памяць перадаецца, нібы ў  спадчыну. Ад дзядоў бацькам нашым, ад бацькоў – дзецям. Так было, так ёсць і, спадзяюся, так будзе. Хаця, шчыра кажучы, напал гэтай памяці трохі змерк. З гадамі. Бо мінула з памятнага мая 1945-га без малога 70 гадоў. Тры пакаленні выраслі без вайны, і кожнае нешта з вайны губляла. Можа, той дух, можа, знікаў,  раствараўся ў часе матыў, які вёў чалавека 40-х  у пекла вайны, пад кулі і міны. Вёў, праўда, не ўсіх, іншага заводзіў у твань калабарацыянізму, здрады. Тут, можа, вінавата і сіла пераканання, з якой расказвалі пра вайну відавочцы, тая праўда, ад якой, як кажуць, прабіралі чалавека  дрыжыкі.  Лішнюю лыжку “дзёгцю” у светлы вобраз праўды дадалі і мастацкая літаратура, і жывапіс, і кіно…
Між тым Памяць жыве. Мы не забываем, што пакінула вайна. У вайну далёка ад роднага парога загінуў і на чужыне пахаваны твой дзед ці бацька, і гэта не забываецца ніколі. У роднай вёсцы ад разрыву варожай бомбы пад ашмоццем страхі загінула твая сям’я, і гэта баліць праз пакаленні… Наогул вайна – гэта боль, і гэты боль не можа загаіцца і па сённяшні дзень.
У гэтай чэрвеньскай звязцы (22 чэрвеня – пачатак вайны, 23 чэрвеня – дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) – памятная дата для ўсяго раёна. Радасная і ўсцешаная: амаль 70 гадоў мінула з таго часу, як пад грымоты і пад магутным напорам “Баграціёна” была зламана эшаніраваная абарона ў мястэчку Шумілі-на. Баі былі цяжкія, зацятыя, але нішто ўжо не магло стрымаць савецкіх салдат, нішто не магло адратаваць фашыстаў ад агоніі смерці…
Вось так “сустрэліся” ў маі два антыподы, дзве падзеі   – сумная і радасная. Сумная, бо Дзень памяці ахвяраў, і радасная, бо тады, у 1944-ым, белым крылом спусцілася на Белую Русь  ціхая, у нечым нязвыклая яшчэ цішыня перамогі…
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *