Паважаныя меліяратары і ветэраны меліярацыйнай галіны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём меліяратара!
Праца меліяратара ганаровая і паважаная ў нашым раёне. Правядзенне меліярацыі павышае ўрадлівасць зямель, рэгулюе мікраклімат, садзейнічае ўстойлівасці сельскагаспадарчай вытворчасці, экалагічнай раўнавагі. Вы сумленна выконваеце важную і галоўную задачу – дапамагаеце больш прадукцыйна выкарыстоўваць зямельныя плошчы.
Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2013 г.
2 чэрвеня – Дзень меліяратара
