На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Што можа быць каштоўней за жыццё?!
Спектр надзённых пытанняў быў абмеркаваны на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны.
Гаворку Уладзімір Пятровіч пачаў з пытанняў, акрэсленых у Дырэктыве Прэзідэнта № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Для таго ёсць сумная нагода: за мінулы тыдзень на дарогах Шумілінскага раёна загінула пяць чалавек – чатыры ў сумна вядомай аварыі каля Пушчы і адзін веласіпедыст загінуў на дарозе каля Язвіна. Да таго ж купальны сезон адкрыў свой трывожны рахунак: на вадаёме ў Каравайніцы патануў мужчына. Прычыны трагедый розныя: чалавечы фактар, няўважлівасць, алкаголь…, але вынік адзін. І таму зноў і зноў гаворыцца пра неабходнасць самага строгага кантролю за бяспекай на дарозе, самай жорсткай барацьбы з п’янствам, і не толькі вадзіцеляў, але і веласіпедыстаў, пешаходаў. Бо што можа быць каштоўней за жыццё?!
Якасць дарог і правядзенне ямачнага рамонту, вымачкі на палях і неабходнасць іх падсеву, абкошванне тэрыторый фермаў, мехдвароў і ўсіх вытворчых тэрыторый – такія заўвагі зрабіў старшыня Віцебскага аблвыканкама А. М. Косінец падчас наведвання Шумілінскага раёна, аб чым на нарадзе паведаміў У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч дадаў, што выканаць гэтыя даручэнні – справа гонару.
На нарадзе былі таксама абмеркаваны вытворчыя пытанні, пытанні будаўніцтва і добраўпарадкавання.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *