Лепшым сейбітам – падарункі
У аўторак прымалі віншаванні механізатары, якія вызначыліся падчас сёлетняй пасяўной кампаніі.
Слова падзякі за працу выказалі першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч і в. а. старшыні прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун. Ухвальныя лісты і грашовыя прэміі атрымалі А. А. Скрыпкін (“Лаўжанскае”), А. В. Барадзёнак (“Сі-роцінскі”), П. В. Палаўкоў (“Шумілінскі райаграсэрвіс”), А. Л. Каваленка (“Прыдзвінскі”) і А. А. Усаў (“Прыазёрны мір”).
Прымалі віншаванні і маладыя механізатары Аляксандр Антонаў з “Сіроцінскага” (на здымку), Юрый Курлееў (“Прыазёрны мір”) і Віталь Радкевіч (“Прыдзвінскі”). Іх віншавалі з працоўным дасягненнем першы намеснік старшыні райвыканкама В. В. Родзіч і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама М. Я. Ганчарова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2013 г.
В Шумилинском районе подвели итоги посевной, наградили лучших механизаторов
