3 октября — День учителя

Актуалии Официально

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Настаўнікаў Шуміліншчыны вылучаюць высокі прафесіяналізм, творчая актыўнасць, працалюбства. Вы годна выконваеце ўскладзеную на вас місію – несці дзецям святло ведаў, пастаўленыя дзяржавай задачы па ўмацаванню ў грамадстве духоўнасці, фарміраванню грамадзянства і патрыятызму.
Асаблівую павагу і прызнанне выказваем ветэранам педагагічнай працы, якія ўнеслі вялікі ўклад у інтэлектуальны і маральны патэнцыял раёна, зберагалі лепшыя традыцыі і зараз шчодра дзеляцца сваім вопытам.
Паважаныя настаўнікі!
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам творчых поспехаў на абраным полі дзейнасці, моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, шчасця і дабрабыту! Жадаем вам убачыць у сваіх вучнях здзяйсненне вашых надзей!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *