У суд накіраваны два матэрыялы
На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС стаіць 269 чалавек. У тым ліку выпраўленчыя работы адбываюць 34 чалавекі, грамадскія – 9 чалавек. Да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу асуджаны 19 чалавек. Пад прэвентыўным наглядам знаходзяцца 11 чалавек.
У ходзе правядзення спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Нагляд” аказана дапамога ў працаўладкаванні тром асобам, якія стаяць на уліку ў выканаўча-крымінальнай інспекцыі. На ўлік да ўрача-нарколага пастаўлены тры чалавекі, адзін прайшоў курс лячэння амбулаторна. У суд Шумілінскага раёна былі накіраваны два матэрыялы па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду. Супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі выяўлены тры парушэнні прэвентыўнага нагляду, складзена столькі ж адміністрацыйных пратаколаў.
Як паказвае жыццё, большасць асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, нідзе не працуюць і не прытрымліваюцца ўстаноўленых абмежаванняў. Як, напрыклад, жыхарка Сураўнёў і жыхар Мясаедава. Іх неаднойчы папярэджвалі, безвынікова, таму супраць іх узбуджана крымінальная справа.
Усяго за час правядзення комплексных мерапрыемстваў “Нагляд” узбуджаны тры крымінальныя справы, супрацоўнікамі крымінальна-выканаўчай інспекцыі вынесены 24 афіцыйныя папярэджанні асобам, у адносінах да якіх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд, а таксама 10 афіцыйных папярэджанняў у адносінах асоб, асуджаных да мер пакарання, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства. Пракуратурай раёна вынесена адно афіцыйнае папярэджанне асобе, якая знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.
А. ШАЦІЛА, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.