Шумилинские лесники заготовили 30 тонн берёзового сока

Новости Экономика

Больш за 30 тон бярозавага соку
У другой палове красавіка і  першай дэкадзе  мая  работнікі Шумілінскага лясгаса збіраюць бярозавы сок. “Супрацоўнічаем з харчовай прамысловасцю, – кажа галоўны інжынер прадпрыемства С. М. Голубеў. –  У прыватнасці, заключылі дагавор з Віцебскім пладовагароднінным камбінатам на пастаўку бярозавага соку. Ужо здалі  амаль трыццаць тон”.
Нарыхтоўкай бярозавага соку займаюцца на тэрыторыі Мікалаёўскага, Обальскага, Казьянскага лясніцтваў. “Падсочана паўтары тысячы бяроз, – кажа Сяргей Міхайлавіч. – У самы “ўраджайны” дзень  збіраем да пяці тон соку, адразу ж вязём яго ў Віцебск. З транспартам дамовіліся ў Шумілінскім цэху ААТ “Малако” – на малакавозе зручна вазіць бярозавы сок”.
Дарэчы, на камбінат лясгас здае бярозавы сок па 800 рублёў за літр, а насельніцтву прадае па 700 рублёў. І жыхары раёна  з ахвотай купляюць гэты каштоўны вітамінны прадукт – яго рэалізавалі больш за паўтары тоны.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *