Каманда РАУС перамагла
У панядзелак, 22 красавіка, адбыліся куставыя спаборніцтвы чэмпіянату УУС Віцебскага аблвыканкама па валейболе. Каманда супрацоўнікаў Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў (у спаборніцтвах бралі ўдзел восем чалавек) заняла першае месца, паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў. У хуткім часе шумілінская каманда міліцыянераў прыме ўдзел у фінальных спаборніцтвах чэмпіянату УУС па валейболе.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.