2 красавіка – Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме

Здоровье Общество

Страхі дзіцяці
Аўтызм – растройства ў псіхічным развіцці дзіцяці, якое характарызуецца галоўным чынам парушэннем кантакту з людзьмі, эмацыянальнай халоднасцю. Слова «аўтызм» ужываецца як абазначэнне крайняй ступені замкнёнасці, уходу ў сябе, сама-ізаляцыя.
З гэтай нагоды хацелася б расказаць чытачам раённай газеты пра тыя страхі, якія ўзнікаюць у аўтычных дзяцей.
Перш за ўсё, гэта страх перад адзіноцтвам, страх перад невядомым светам і казачнымі персанажамі, страх смерці. А ўвогуле страхі індывідуальныя: нехта баіцца вады, цемры, замкнутай прасторы ці тэлевізара.  Гэта тлумачыцца тым, што крыніцай страхаў могуць стаць любыя раздражняльнікі. Таму бывае цяжка і часам немагчыма зразумець, чаго баіцца аўтычнае дзіця.
Дарослым трэба памятаць, што страхі  дзіцяці могуць доўжыцца на працягу многіх гадоў. Прычым, часам гэтыя страхі хаваюцца ў глыбіні свядомасці. Толькі тэрапеўтычная гульня дае шанс вывесці страх на паверхню. Тут удаецца высветліць, менавіта якая сітуацыя з мінулага вопыту дзіцяці траўміравала яго. Напрыклад, калі нечакана ў ходзе гульні хлопчык ці дзяўчынка сталі крычаць: “Асцярожна! Машына!”, высвятляецца, што некалькі гадоў таму аўтамабіль, у якім ехала дзіця, трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Але тады бацькі і не падазравалі, што на працягу  некалькіх гадоў дзіця будзе баяцца машыны.
Што можна параіць бацькам, якія бачаць, што дзіця адчувае страх? Перш за ўсё звярнуцца да спецыялістаў (псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў). Яны дапамогуць знайсці крыніцу страху. А бацькам варта быць уважлівымі, цярплівымі і строга захоўваць рэкамендацыі спецыялістаў.
І. ГАЛІМАВА,  сацыяльны педагог Цэнтра карэкцыйна-рэабілітацыйнай
работы, навучання і рэабілітацыі.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *